BE RU EN

У сеціве з'явіліся асабістыя звесткі супрацоўнікаў МУС з Менска

  • 12.10.2020, 12:03

У адкрытым доступе з'явіліся імёны, рангі і пасады сілавікоў.

Telegram-канал NEXTA апублікаваў асабістыя звесткі супрацоўнікаў МУС з Менска.

«Лукашэнка - гэта вайна. Вайна з беларускім народам. З кожным, хто адмаўляецца быць паслухмяным рабом і ціха плаціць падаткі, не патрабуючы грамадзянскіх правоў і свабод. Учора найміты нелегітымнага развязалі крывавую бойню ў Менску, напалі на бяззбройных людзей на Маршы Гонару. За кожнае з гэтых злачынстваў ім давядзецца адказаць.

Мы дапаўняем базу бандытаў у форме ўкладкай «Менск» - дзе выкладзеныя вядомыя нам імёны і пасады сталічных супрацоўнікаў МУС», - піша Telegram-канал.

Апошнія навіны