BE RU EN

Навукоўцы назвалі 10 правілаў, якія дапамогуць падтрымаць імунітэт у восеньскі сезон

  • 12.10.2020, 12:01

У аснове рэкамендацый ляжаць звесткі навуковых даследаванняў.

Медыкі назвалі 10 правілаў, якія дапамогуць не захварэць у сезон прастуд. У аснове рэкамендацый ляжаць звесткі навуковых даследаванняў і шматгадовы прафесійны досвед, піша orthodox.od.ua.

У першую чаргу медыкі рэкамендуюць трымаць у цяпле ногі і нос. Орган для распазнання пахаў лічыцца «брамай» для рэспіраторна-вірусных інфекцый, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам. Калі нос замярзае, кровазварот запавольваецца і да яго паступае менш імунных клетак, якія абараняюць ад інфекцыі. Акрамя гэтага, спецыялісты раяць адмовіцца ў восеньскі перыяд ад поціскаў рукі і сачыць за тым, каб менш дакранацца твару. Праць адзежу трэба ў гарачай вадзе, тэмпература якой перавышае 40 градусаў. Гэта дазволіць знішчыць патагены, якія можна «злавіць» у грамадскіх месцах.

Згодна з парадай амерыканскіх навукоўцаў лекары таксама рэкамендуюць паменшыць у сезон прастуд колькасць спажываных ласункаў. Дэсерты, як высетлілася, здольныя аслабіць ахоўную сістэму арганізма. Важнай застаецца і рэкамендацыя выконваць рэжым сну. У тых, хто не высыпаецца шанцаў заразіцца больш.

Медыкі нагадалі пра неабходнасць выконваць сацыяльную дыстанцыю. Пры гэтым трэба памятаць і пра важнасць мыцця рук. Са слоў профільных спецыялістаў, ніякія санітайзеры не здольныя ачысціць скуру ад небяспечных мікраарганізмаў больш эфектыўна, чым мыла. Яшчэ адна рэкамендацыя - прамываць пазухі носа падсоленай вадой. Са слоў навукоўцаў Пенсільванскага ўніверсітэта, гэтая працэдура забівае мікробы, якія спрабуюць замацавацца ў насавой паражніне.

Таксама медыкі раяць займацца спортам. Праўда, перагрузак восенню дапускаць не трэба. Лекары рэкамендуюць памятаць пра неабходнасць папаўнення вітаміна D. Даследаванні ва Універсітэце Каларада даказалі, што брак гэтага злучэння павышае пагрозу падхапіць прастуду як мінімум на траціну.

Апошнія навіны