BE RU EN

З'явілася відэа, дзе АМАП збівае брата Дар'і Домрачавай

  • 12.10.2020, 11:39

Мікіта Домрачаў быў затрыманы на Маршы Гонару.

«Еўрарадыё» апублікавала відэа, як падчас Марша Гонару затрымлівалі архітэктара Мікіту Домрачава, брата біятланісткі Дар'і Домрачавай. На відэа яго б'юць нагамі і дубінкамі, кідаюць праз сцягно, цягаюць за валасы, зноў б'юць.

Мікіта Домрачаў распавёў, што проста ехаў на ровары па веладарожцы, убачыў сілавікоў і спыніўся:

«Я спалохаўся за ровар, бо ён для мне вельмі важны. Я імкнуўся даць зразумець, што без ровара я не пайду. І спрабаваў падысці да ровара, каб забраць яго. Мяне звалілі з ног і пачалі біць яшчэ больш».

Пасля затрымання Мікіта Домрачаў апынуўся на Акрэсціна.

Апошнія навіны