BE RU EN

Прэзідэнты Польшчы і Украіны абмяркуюць беларускую сітуацыю

  • 12.10.2020, 9:42

Анджэй Дуда здзяйсняе візіт ва Украіну.

Як паведамляе «Польскае радыё», 11–13 кастрычніка прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда здзяйсняе візіт ва Украіну.

У Кіеве прэзідэнты Польшчы і Украіны правядуць перамовы. «Перамовы будуць тычыцца будучыні нашага рэгіёну, у тым ліку, што важна, сітуацыі ў Беларусі. Гэтая краіна і Украіна – нестабільныя элементы на мапе еўрапейскай бяспекі», – растлумачыў кіраўнік Кабінета прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі.

У рамках візіту прэзідэнт Анджэй Дуда адкрые каля амбасады Польшчы ў Кіеве помнік Ганне Валентыновіч – удзельніцы прафзвязу «Салідарнасць», народжанай ва Украіне.

Апошнія навіны