BE RU EN

Кіраўнік МЗС Латвіі: Санкцыйны спіс ЕЗ у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі павінен быць пашыраны

  • 12.10.2020, 9:13

Рыга будзе прасоўваць гэтае пытанне.

За ўзмацненне жорсткасці санкцый у дачыненні да беларускіх уладаў выступіў міністр замежных справаў Латвіі Эдгарс Рынкевічс.

«Рэпрэсіі, збіццё і затрыманні мірных дэманстрантаў прадаўжаюцца ў Беларусі, нядзеля была асабліва брутальнай, ЕЗ павінен пашырыць свой санкцыйны спіс адказных за гэта, мы прадоўжым прасоўваць гэтае пытанне», – напісаў кіраўнік латвійскай дыпламатыі ў Twitter.

Адзначым, што сёння міністры замежных справаў 27 краінаў – чальцоў Еўразвязу – абмяркуюць на планавым пасяджэнні стасункі з Расеяй на фоне інцыдэнту з Аляксеем Навальным, канфлікт у Нагорным Карабаху і сітуацыю ў Беларусі.

Апошнія навіны