BE RU EN

Марш Гонару ў Гародні: яркія фота

  • 11.10.2020, 20:05

Па горадзе шпацыравалі сотні пратэстоўцаў.

Сёння жыхары Гародні выйшлі на Марш Гонару. На савецкай плошчы сабраліся некалькі соцень чалавек, паведамляе «Радыё Свабода».

Некаторыя стаялі пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Пратэстоўцы спявалі на плошчы «Тры чарапахі». Пазней калона з 100-200 чалавек пайшла па Савецкай пешаходнай вуліцы. Унізе вуліцу перацялі сілавікі, пачаліся затрыманні.

Больш за 10 чалавек затрымалі, у тым ліку дзвюх жанчын. Адной з іх зламалі бел-чырвона-белы парасон.

Апошнія навіны