BE RU EN

Сёння мы сталі яшчэ на адзін крок бліжэй да перамогі

  • 11.10.2020, 19:25

Наша сіла ў праўдзе.

Нягледзячы на дождж, жорсткія затрыманні, святлогукавыя гранаты і вадакіды з фарбай, беларусы не здаюцца і ўсё больш паспяхова даюць адпор слабавікам! Мы ўбачылі, як смела сёння людзі праганялі карнікаў і адбівалі сваіх. Наша сіла ў праўдзе, і сёння мы сталі яшчэ на адзін крок бліжэй да перамогі! - піша тэлеграм-канал МКБ.

Сёння, акрамя асноўнай вялікай калоны, людзі сабраліся яшчэ ў некалькі вялікіх калон, як рэкі, як вада, як непераможная прыродная сіла!

Пратэст актыўна падтрымалі іншыя гарады. Сёння мы ўсе ўбачылі, што пратэст не проста не здзімаецца, а набірае абароты!

Страх больш не кіруе беларусамі - гэта больш не наша стыхія!

Прага свабоды і справядлівасці, клопат пра годную будучыню для нашай роднай, улюбёнай Беларусі значна мацнейшыя за страх.

Вамі немагчыма не ганарыцца, беларусы! Так трымаць! Наша возьме!

Жыве Беларусь!

Апошнія навіны