BE RU EN

У Беларусі затрымалі блізу 40 журналістаў

  • 11.10.2020, 17:56

Падчас Марша Гонару быў затрыманы галоўны рэдактар «Нашай Нiвы».

У ліку затрыманых блізу 40 супрацоўнікаў СМІ. У Менску затрыманыя больш за 20 журналістаў, у Горадні - 5, Віцебску - 4, Гомелі - 3, Берасці - 2, Магілёве - 1.

Сярод затрыманых ёсць галоўны рэдактар «Нашай Нiвы» Ягор Марціновіч.

Затрыманні журналістаў у розных падраздзяленнях МУС тлумачаць аднатыпнай фразай: супрацоўнікі СМІ не затрыманыя, а дастаўлены ў міліцыю для праверкі дакументаў.

Апошнія навіны