BE RU EN

Праваабаронцы: У ходзе Марша Гонару ў Менску і іншых гарадах затрыманыя блізу ста чалавек

  • 11.10.2020, 17:25

Супраць дэманстрантаў ужываліся вадамёты з аранжавай вадкасцю і светлашумавыя гранаты.

Праваабаронцы паведамляюць пра прыкладна 100 затрыманых у Менску і іншых гарадах у ходзе чарговай нядзельнай акцыі прыхільнікаў перамен - Марша гонару 11 кастрычніка. Спісы затрыманых публікуе spring96.org.

У ліку затрыманых мінімум 35 супрацоўнікаў СМІ. У Менску затрыманыя 20 журналістаў, у Горадні - 5, Віцебску - 4, Гомелі - 3, Берасці - 2, Магілёве - 1.

Супрацоўнікі БелаПАН затрыманыя ў Менску (Менск, Сяргей Сацюк і Алена Талкачова), Горадні (Марына Харэвіч і Сяргей Людкевіч), Віцебску (Таццяна Матвеева), Магілёве (Алесь Асіпцоў), Гомелі (Алена Германовіч) і Берасці (Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук).

Затрыманні журналістаў у розных падраздзяленнях МУС тлумачаць аднатыпнай фразай: супрацоўнікі СМІ не затрыманыя, а дастаўлены ў міліцыю для праверкі дакументаў.

Супраць дэманстрантаў падчас акцыі ў Менску ўжываліся вадамёты з аранжавай вадкасцю і светлашумавыя гранаты.

Апошнія навіны