BE RU EN

Беларусам нагадалі пра іх Герояў

  • 11.10.2020, 13:44

Улёткі з'явіліся ў шматлікіх раёнах Менска.

Менчукі нагадалі грамадзянам аб палітычных зняволеных перад Маршам Гонару.

Па ўсім горадзе з'явіліся ўлёткі з фотаздымкамі Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Андрэя Войніча і іншых вязняў сумлення, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

Нагадаем, што сёння а 14:00 у Беларусі пройдзе Марш Гонару.

Шэраг апазіцыйных палітыкаў і Telegram-каналаў заклікалі беларусаў выйсці на вуліцы сваіх гарадоў.

Ад сённяшняга Маршу шмат у чым будзе залежаць, як будуць развівацца далейшыя падзеі ў Беларусі.

14:00, Менск - плошча і праспект Незалежнасці, Няміга, Стэла. Па ўсёй краіне - у цэнтрах гарадоў.

Апошнія навіны