BE RU EN

«Сёння я і ўся мая сям'я ідзем на Марш Гонару»

  • 11.10.2020, 11:23

Моцны ліст ад жыхаркі Менска.

Моцны ліст ад чытачкі з Менска апублікаваў тэлеграм-канал «Баста!»:

«Добры дзень! Я ніколі не цікавілася палітыкай, думала, што ад мяне ўсё адно нічога не залежыць. Але гэты год стаў пераломным для мяне, і для ўсіх беларусаў.

Дзяржава плюнула нам у твар, замоўчваннем COVID-19, крымінальнымі справамі супраць кандыдатаў у прэзідэнты і актывістаў, бессаромнымі «80%», у якія самі не вераць.

Нельга прадаўжаць заставацца ў баку, нельга дазволіць і далей здзекавацца з нас, і карміць гэтую «ўладу». Сёння, я і ўся мая сям'я ідзем на Марш Гонару, бо мы горды народ! І перамога за намі!» - піша яна.

Нагадаем, што сёння а 14:00 у Беларусі пройдзе Марш Гонару.

Шэраг апазіцыйных палітыкаў і Telegram-каналаў заклікалі беларусаў выйсці на вуліцы сваіх гарадоў.

Ад сённяшняга Маршу шмат у чым будзе залежаць, як будуць развівацца далейшыя падзеі ў Беларусі.

14:00, Менск - плошча і праспект Незалежнасці, Няміга, Стэла. Ва ўсёй краіне - у цэнтрах гарадоў.

Апошнія навіны