BE RU EN

Вугоршчына - з намі!

  • 11.10.2020, 10:49

У Будапешце марш салідарнасці з Беларуссю адбыўся перад знакамітым будынкам парламента.

Учора ў Беларусі і свеце прайшоў Глабальны жаночы марш.

Будапешцкая частка жаночага салідарнага маршу прайшла перад знакамітым будынкам парламента, паведамляе тэлеграм-канал «Хартыя-97».

Беларускі і салідарныя мясцовыя жыхаркі вадзілі карагоды пад Купалінку, правялі перформанс «Разбуры турмы муры».

Мерапрыемства сабрала блізу 100 чалавек, паведамляюць нашы чытачы.

Апошнія навіны