BE RU EN

Аператары краін Балтыі прэзентавалі агульную методыку байкоту БелАЭС

  • 11.10.2020, 10:33

Дакумент прадугледжвае парадак гандлю з РФ пасля таго, як Літва спыніць імпарт электраэнэргіі з Беларусі.

У пятніцу аператары сістэм электраперадачы Балтыйскіх краін прэзентавалі нацыянальным сістэмным рэгулятарам узгодненую методыку падліку прапускной здольнасці, якая патрабуецца для салідарнага байкоту электраэнэргіі з небяспечнай Беларускай АЭС (БелАЭС), паведамляе delfi.lt.

Методыка ўступіць у дзеянне ў Літве пасля яе зацвярджэння Дзяржаўнай службай рэгулявання энэргетыкі, паведаміў літоўскі аператар ЛЭП Litgrid.

Дакумент прадугледжвае парадак гандлю з Расеяй пасля таго, як Літва спыніць імпарт электраэнэргіі з Беларусі пасля запуску БелАЭС ў Астраўцы.

Літва з'яўляецца актыўным крытыкам БелАЭС, якія падкрэсліваюць неабходнасць выконваць усе патрабаванні забеспячэння бяспекі. Менск адхіляе крытыку.

Апошнія навіны