Менск рыхтуецца да Маршу Гонару
- 11.10.2020, 10:31
Жыхары ўпрыгожваюць горад у нацыянальныя колеры.
Менчукі ўпрыгожваюць горад у нацыянальныя колеры перад Маршам Гонару.
Фатаграфіі Уручча і раёна станцыі метро Спартыўная апублікаваў тэлеграм-канал «Баста!».
Нагадаем, што сёння а 14:00 у Беларусі пройдзе Марш Гонару.
Шэраг апазіцыйных палітыкаў і Telegram-каналаў заклікалі беларусаў выйсці на вуліцы сваіх гарадоў.
Ад колькасці людзей на Маршы шмат у чым будзе залежаць, як будуць развівацца далейшыя падзеі ў Беларусі.
14:00, Менск - плошча і праспект Незалежнасці, Няміга, Стэла. Па ўсёй краіне - у цэнтрах гарадоў.