BE RU EN

Белгідрамет: Сёння - цудоўнае надвор'е для барацьбы з дыктатурай, усе на вуліцы!

  • 11.10.2020, 12:55

Афіцыйны сайт дзяржаўнай метэаслужбы заклікаў выйсці на Марш Гонару.

На афіцыйным сайце Белгідрамета meteo.by з'явіліся заклікі выходзіць сёння на вуліцы і працягваць супраціў.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал беларускіх кібер-партызан.

Нагадаем, што сёння а 14:00 у Беларусі пройдзе Марш Гонару.

Шэраг апазіцыйных палітыкаў і Telegram-каналаў заклікалі беларусаў выйсці на вуліцы сваіх гарадоў.

Ад колькасці людзей на Маршы шмат у чым будзе залежаць, як будуць развівацца далейшыя падзеі ў Беларусі.

14:00, Менск - плошча і праспект Незалежнасці, Няміга, Стэла. Па ўсёй краіне - у цэнтрах гарадоў.

Апошнія навіны