BE RU EN

Сёння - Марш Гонару

  • 11.10.2020, 11:33

14:00, Менск - плошча і праспект Незалежнасці, Няміга, Стэла. Па ўсёй краіне - у цэнтрах гарадоў.

Сёння ў Беларусі пройдзе Марш Гонару.

Шэраг апазіцыйных палітыкаў і Telegram-каналаў звярнуліся да беларусаў і заклікалі іх выйсці на вуліцы сваіх гарадоў:

- Ужо сёння смелыя беларусы выходзяць на Марш Гонару. Мы павінны паказаць, што няўмольныя ў нашым імкненні да свабоды, развіцця, і перамен. Мы зноў пацешымся багаццю светлых і смелых людзей вакол. Адзначым наша ўласнае свята: два месяцы новай Беларусі. Якую мы будуем сваімі рукамі, з гонарам і годнасцю. І мы не адступім.

14:00, Менск - плошча і праспект Незалежнасці, Няміга, Стэла. Па ўсёй краіне - у цэнтрах гарадоў.

Ад колькасці людзей на Маршы шмат у чым будзе залежаць, як будуць развівацца далейшыя падзеі ў Беларусі.

Выходзяць усе!

Апошнія навіны