BE RU EN

Як Лукашэнка да палітвязняў на паклон хадзіў

  • 11.10.2020, 8:30

Справы дыктатара зусім дрэнныя.

Прапагандысцкі тэлеканал АНТ у асцярожнай форме даў сюжэт пра тое, як Лукашэнка ўчора хадзіў у СІЗА КДБ.

Відаць, справы ў дыктатара зусім дрэнныя, раз ён хадзіў на паклон да тых, каго яшчэ нядаўна называў «крымінальнымі злачынцамі».

Нагадаем, што сёння а 14:00 у Беларусі пройдзе Марш Гонару.

Шэраг апазіцыйных палітыкаў і Telegram-каналаў заклікалі беларусаў выйсці на вуліцы сваіх гарадоў.

Ад колькасці людзей на Маршы шмат у чым будзе залежаць, як будуць развівацца далейшыя падзеі ў Беларусі.

14:00, Менск - плошча і праспект Незалежнасці, Няміга, Стэла. Па ўсёй краіне - у цэнтрах гарадоў.

Апошнія навіны