«Немагчыма глядзець на гэты жах»: у Гомелі дзеці харчуюцца са смеццевых бакаў
- 18.08.2019, 14:00
Гаворка ідзе пра раён Шведская горка.
У рэдакцыю «Сильных новостей» з крыкам аб дапамозе звярнуліся чытачы: кожны дзень з сваіх вокнаў яны бачаць дзяцей, якія лазяць у сметніках.
Гаворка ідзе пра раён Шведская горка. У двары дома з адрасам Пенязькова, 35, кожны дзень брудна. Дзеці днямі напралёт перабіраюць смецце, выкідваючы ўсё лішняе на пляцоўку. Але самае страшнае ў іншым - яны ядуць рэшткі ежы і дапіваюць з бутэлек піва.
Мясцовыя жыхары не раз звярталіся ў адміністрацыю, пісалі лісты ва ўсе інстанцыі, аднак там нічога зрабіць не могуць.
«Гэта ненармальна! Гэта што, месца для гульняў» - задаюць рытарычнае пытанне чытачы.