BE RU EN

У Менску пачынаецца гучны працэс над банкірам

  • 19.07.2017, 9:49

Генадзю Гаспадарыку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй.

19 ліпеня ў Цэнтральным раённым судзе Менска пачынаецца працэс над першым намеснікам кіраўніка ўправы ААБ «Беларусбанк» Генадзем Гаспадарыкам, якога абвінавачваюць у атрыманні і даванні хабару, а таксама ў злоўжыванні ўладай.

З 15 чэрвеня 2016 года Генадзь Гаспадарык знаходзіцца пад вартай. Паводле інфармацыі КДБ, банкіра арыштавалі ў момант атрымання хабару памерам 14 тысячаў даляраў. Банкіру пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй. Ці прызнае Генадзь Гаспадарык сваю віну, невядома.

Разам з Генадзем Гаспадарыкам будуць судзіць намесніка дырэктара аднаго з дэпартаментаў АСБ «Беларусбанк», прозвішча якога ў ходзе следства не паведамлялі.

Апошнія навіны