BE RU EN

Незалежных пісьменнікаў прыраўнялі да «дармаедаў»

  • 20.02.2017, 15:51

Міністэрства культуры збірала спіс творчых саюзаў амаль два гады.

Саюз беларускіх пісьменнікаў і беларускі ПЭН-цэнтр не ўвайшлі ў лік творчых саюзаў, вызначаных Мінкультуры.

Адпаведная пастанова ад 30 студзеня 2017 года ўвайшла ў дзеянне 17 лютага, за тры дні да моманту, калі беларусам трэба заплаціць «падатак на дармаедства» за 2015 год, паведамляе euroradio.fm.

Дагэтуль сябры ўсіх творчых саюзаў былі вызваленыя ад скандальнага падатку, у тым ліку і чальцы Саюза беларускіх пісьменнікаў. Са слоў ягонага старшыні Барыса Пятровіча, падатковая не мела прэтэнзій да чальцоў саюза:

«На прапанову Міністэрства падаткаў мы ім даслалі спіс чальцоў нашага саюза і яны разаслалі яго ў свае ўстановы. Да гэтай пастановы Мінкульта Міністэрства падаткаў прэтэнзій да чальцоў нашага саюза не мела».

Са слоў Барыса Пятровіча, саюз мае такія юрыдычныя правы, як і іншыя творчыя саюзы. Напрыклад, як Саюз пісьменнікаў Беларусі пад кіраўніцтвам Мікалая Чаргінца, які ёсць у спісе творчых саюзаў.

Міністэрства культуры збірала спіс творчых саюзаў амаль два гады.

Так выглядае цяперашні спіс творчых саюзаў:

1. Грамадскае аб'яднанне «Беларуская гільдыя актораў кіно».

2. Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз архітэктараў».

3. Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз дызайнераў».

4. Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз журналістаў».

5. Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз

кінематаграфістаў».

6. Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз кампазітараў».

7. Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў».

8. Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці».

9. Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз музычных дзеячаў».

10. Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз тэатральных дзеячаў».

11. Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз мастакоў».

12. Грамадскае аб'яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

13. Беларускае грамадскае аб'яднанне «Фотамастацтва».

Апошнія навіны