BE RU EN

Туск: Перамоў па Brexit не будзе, пакуль Брытанія не развяжа пытанне мяжы з Ірландыяй

  • 1.12.2017, 21:24

Тэрэза Мэй павінна ў панядзелак даць канчатковае рашэнне аб ірландскай мяжы.

ЕЗ адмовіцца ад патрабавання да Вялікабрытаніі ў перамовах па пераходзе пасля Brexit і пра будучы гандлёвы пакт, калі Ірландыя не прыме прапанову Лондана ў памежных пагадненнях з Паўночнай Ірландыяй. Пра гэта ў пятніцу, 1 снежня, заявіў прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск, паведамляе Reuters.

«Перш чым прапаноўваць кіруючыя прынцыпы адносна пераходных і будучых адносін з лідарамі, я буду кансультавацца з прэм'ер-міністрам Ірландыі, ці з'яўляецца прапанова Вялікабрытаніі дастатковай для ірландскага ўрада», - сказаў Туск.

З ягоных слоў, калі прапанова Вялікабрытаніі будзе непрымальная для Ірландыі, гэта таксама будзе непрымальна для ЕЗ.

«Я разумею, што для некаторых брытанскіх палітыкаў гэта можа быць цяжка зразумець», - сказаў ён.

Былы прэм'ер-міністр Польшчы Туск таксама адзначыў, што даў брытанскай прэм'ер-міністарцы Тэрэзе Мэй тэрмін да панядзелка, каб зрабіць «канчатковую прапанову» па ірландскай мяжы.

Апошнія навіны