БАТЭ пачаў перамовы з Аляксандрам Глебам аб падпісанні кантракту
- 27.06.2016, 10:22
Апошнія паўгода беларускі футбаліст правёў у турэцкім клубе «Генчлербірлігі».
Як стала вядома tribuna.com, БАТЭ пачаў перамовы з паўабаронцам каманды Беларусі Аляксандрам Глебам аб падпісанні кантракту.
У выпадку калі бакі прыйдуць да ўзаемаразумення, гэта вяртанне ў БАТЭ стане для Глеба трэцім за апошнія чатыры гады.
Апошнія паўгода правёў у «Генчлербірлігі». Узяў удзел у 12-ці матчах чэмпіянату Турцыі.
БАТЭ стартуе ў Лізе чэмпіёнаў з 2-га кваліфікацыйнага раўнду. 12 і 19 ліпеня каманда Ярмаковіча згуляе з фінскім СІКам.