BE RU EN

Наталля Трафімава: «Адчуваю сябе як шчанюк, якога кінулі ў ваду»

  • 16.11.2016, 10:15

Галоўная трэнерка жаночай баскетбольнай нацыянальнай каманды Беларусі Наталля Трафімава падзялілася эмоцыямі пасля першых тыдняў работы на новай пасадзе.

– Шчыра кажучы, не думала, што кадравыя праблемы будуць настолькі сур'ёзнымі, будзе столькі траўмаў. Адчуваю сябе як шчанюк, якога кінулі ў ваду, і яму трэба або выплыць, або патануць. (Смяецца.) Вядома, трохі хвалююся. Але хачу выйграць. Таму настройваюся на перамогу, на жорсткую барацьбу, – заявіла Трафімава Прессболу.

Апошнія навіны