Нямеччына выйшла ў паўфінал ЧС у футболе (Відэа)
- 4.07.2014, 21:06
Зборная Нямеччыны перамагла Францыю ў чвэрцьфінальным матчы чэмпіянату свету.
Сустрэча завяршылася з лікам 1:0. Адзіны мяч у дэбюце сустрэчы забіў нямецкі абаронца Матс Хумэльс.
Чэмпіянат свету. 1/4 фіналу.
Францыя - Нямеччына - 0:1.
Гол: Хумэльс, 13.
Папярэджанні: Хэдзіра, 54; Швайнштайгэр, 80 (абодва - Нямеччына).
У паўфінале немцы згуляюць з пераможцам пары Бразілія - Калумбія.