Генеральны сакратар ФІФА: Гэты чэмпіянат свету - лепшы ў гісторыі
- 2.07.2014, 9:47
Генеральны сакратар ФІФА Жэром Валькэ задаволены ходам і арганізацыяй ЧС-2014.
Паводле ягоных слоў, працытаваных Reuters, Бразіліі атрымалася падрыхтавацца да турніру, нягледзячы на інфармацыю пра зрыў усіх тэрмінаў будаўніцтва аб'ектаў, якая рэгулярна паступала:
- Са стадыёнамі былі невялікія праблемы, але ўсе яны развязаныя. Некалькі рэчаў засталіся няскончанымі, аднак пасля фінальных тэстаў усё было ў парадку.
Што да ўзроўню футбола, то на мой погляд, гэта лепшы чэмпіянат свету ў гісторыі. Так шмат галоў не забівалі з 1982 года.