«Барысаў-Арэна» абсвістала Шапіру
- 15.07.2014, 21:07
Заўзятары, што прысутнічалі на матчы БАТЭ - «Скендэрбеў», асвісталі старшыню Менаблвыканкама.
У першым тайме матчу 2-га кваліфікацыйнага раунду Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - «Скендэрбеу», які праходзіць на «Барысаў-Арэне», дыктар стадыёна абвясціў аб прысутнасці на паядынку старшыні Менскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёна Шапіры, піша «Прэсбол».
Трыбуны сустрэлі паведамленне дружным свістам.