У Магілёве гарэў гандлёвы цэнтр
- 30.04.2014, 18:36
Пажар здарыўся ў гандлёвым доме «Атлант».
Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
«28.04.2014 а 19:12 у цэнтр аператыўнай управы Магілёўскага ГАНС мінак паведаміў аб пажары ў падвальным памяшканні гандлёвага дома «Атлант» на вуліцы Каралёва ў Магілёве. Па прыбыцці першага падраздзялення з дзвярэй падвальнага памяшкання ішоў дым. Са слоў работнікаў крамы ТАА «Еўраопт», размешчанага на першым паверсе будынка, у падвале нікога няма», - гаворыцца ў паведамленні.
У будынку на першым паверсе размешчаная крама «Еўраопт», на другім паверсе - гандлёвыя месцы індывідуальных прадпрымальнікаў. У падвале размешчана сем гандлёвых месцаў, якія належаць розным арандатарам.
«У выніку пажару ў гандлёвым павільёне па продажы будаўнічых матэрыялаў (лакафарбавая прадукцыя, будаўнічыя сумесі і будаўнічы інструменты), агнём пашкоджаны тавар, закураная маёмасць у суседніх павільёнах», - гаворыцца ў паведамленні.
Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.