У Маскве памочніка дэпутата звольнілі за ўдзел у «Маршы Міру»
- 17.03.2014, 16:39
Удзельніка «Марша Міру» ў Маскве Дзяніса Лебедзева звольнілі па артыкуле.
Пра гэта ён напісаў у «Фэйсбуку».
«Праца - усё! Сябры, сёння мяне звольнілі. Прычынай паслужыла мая пазіцыя па Крыме.
9 сакавіка «Справядлівая Расея» была адным з арганізатараў мітынгу ў г.Жукоўскі ў падтрымку акупацыі Крыма. Шэф сказаў мне паўдзельнічаць, зрабіць фатаграфіі і напісаць хвалебны артыкул пра мерапрыемства. Я адмовіўся, сказаўшы, што не буду ў гэтым удзельнічаць. Мая пазіцыя па Крыме з'яўляецца кардынальна супрацьлеглай, - я супраць вайны і ніякім бокам не хачу мець дачынення да мерапрыемстваў, якія гэтую вайну падтрымліваюць.
Ну і акрамя ўсяго іншага, пазаўчора я ўзяў удзел у «Маршы Міру».
Усё гэта жудасна не спадабалася дэпутату. Ён даслаў смс, што ў дэпутацкую прыёмную ў панядзелак ехаць больш не трэба (я прымаў насельніцтва) і «нам прыйдзецца спыніць супрацоўніцтва». Прапанаваў з раніцы пад'ехаць у офіс і атрымаць разлік.
Ужо ў офісе сказаў альбо пісаць заяву па ўласным і атрымаць голы аклад за люты, альбо быць звольненым па артыкуле. Я нічога пісаць не стаў. Зараз напэўна сядзяць і малююць мне вымовы заднім чыслом.
Шукаю новую працу», - напісаў ён.