Аўстралійцу зрабілі татуіроўкі 203 герояў «Сімпсанаў»
- 4.12.2014, 19:10
За працу мужчына аддаў тату-майстрам 12 тысяч аўстралійскіх даляраў (каля 10 тысяч даляраў ЗША).
Жыхар аўстралійскага Мельбурна Майкл Бакстэр (Michael Baxter) зрабіў сабе татуіроўкі, на якіх выяўленыя 203 героі мультсерыяла «Сімпсаны». У агульнай складанасці на гэта сышло каля 130 гадзін, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Daily Mail.
Пасля заканчэння працы над татуіроўкамі Бакстэр звязаўся з прадстаўнікамі Кнігі рэкордаў Гінеса. Чакаецца, што ягоны рэкорд будзе зарэгістраваны 17 снежня - у дзень 25-годдзя мультсерыяла.
Адзначаецца, што 52-гадовы Бакстэр працуе ахоўнікам у турме. Ён вырашыў нанесці татуіроўкі з героямі мультсерыяла менш за год таму. Спачатку на ягонай спіне з'явіліся выявы Гамера, Мардж, Барта, Лізы і Мэгі. Пазней вакол іх былі нанесеныя другарадныя персанажы серыяла. На адной з лапатак мужчыны намаляваны інтэр'ер карчмы Мо, на іншай канапа Сімпсанаў, якая, у прыватнасці, з'яўляецца ва ўступным роліку кожнай серыі.
Бакстэр распавёў, што асабліва татуіроўкі спадабаліся ягоным ўнукам.
У ліпені гэтага года жыхар Новай Зеландыі Лі Вэйр (Lee Weir) стаў рэкардсменам у колькасці татуіровак на целе з выявай аднаго і таго ж мультыплікацыйнага персанажа - Гамера Сімпсана. Руку мужчыны ўпрыгожвае 41 тату.