ЕЗ абмяркуе ўвядзенне новых санкцый супраць РФ
- 3.11.2014, 18:51
Чальцы ЕЗ на гэтым тыдні абмяркуюць пытанне аб новых санкцыях супраць РФ.
Еўразвяз правярае паведамленні аб тым, што расейскія ўзброеныя сілы ўвайшлі на тэрыторыю Украіны пасля выбараў у самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспубліках.
Пра гэта заявіла ў панядзелак на брыфінгу ў Бруселі афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай знешнепалітычнай службы Мая Качыянчыч, паведамляе "Украінская праўда".
"Мы бачылі гэтыя паведамленні. У цяперашні час нашыя службы імкнуцца атрымаць больш падрабязную інфармацыю і праверыць тое, што адбываецца на самай справе", - сказала прэс-сакратар, адказваючы на пытанне.
У адказ на пытанне, ці з'яўляюцца псеўдавыбары ў "ДНР" і "ЛНР" тым самым развіццём сітуацыі, якое можа заахвоціць ЕЗ перагледзець санкцыі Еўразвяза ў дачыненні да Расеі, Качыянчыч заўважыла: "Абмежавальныя меры стала рэвізуюцца, і так застаецца да гэтага часу".
Яна дадала, што "дзяржавы-чальцы пазней цягам тыдня абмяркуюць гэта".
Качыянчыч адправіла журналістаў да заявы кіраўніка Еўрапейскай дыпламатыі Федэрыкі Магерыні ад 2 лістапада, у якім тая падкрэслівае, што гэтыя выбары "супярэчаць духу менскага пратаколу", а таксама "перашкаджаюць пошуку палітычнага рашэння" ўкраінскага крызісу.