Як выглядае свет вачыма арлана-белахвоста (Відэа)
- 3.11.2014, 11:32
Так выглядае і свет з вышыні птушынага палёту, і не проста птушынага, а вачыма арла.
Аўтары праекта «Свабода, палёт арла», («Freedom, an eagle takes flight»), якія працавалі ў цесным супрацоўніцтве з сакольнікам Жакам-Аліўе Траверам, выкарыстоўвалі ўнікальную тэхніку здымкі, каб паказаць жыццё арлана-белахвоста ў Альпах.
Мэтай праекта з'яўляецца вяртанне ў дзікую прыроду птушак, вырашчаных у няволі, паведамляе BBC.