BE RU EN

У аэрапорце Лондана ўстанавілі глобус з пахамі краін свету

  • 12.11.2014, 20:40

Інсталяцыя Scent Globe дазваляе адчуць водары пяці самых папулярных краін.

На днях у самым буйным у Вялікабрытаніі аэрапорце Хітроў з'явіўся "духмяны" глобус: інсталяцыя Scent Globe дазваляе адчуць водары пяці самых папулярных кірункаў, паведамляе Корреспондент.net са спасылкай на Mainpeople.

На глобусе ўстаноўлены сэнсарны экран, на якім кнопкамі вылучаныя пяць краін - Тайланд, ПАР, Японія, Кітай і Бразілія. Каб "панюхаць краіну", трэба націснуць на сэнсар з абраным напрамкам, а ўбудаваны паравы інгалятар развее ў паветры пахі, якія непасрэдна асацыююцца з рэгіёнам.

Напрыклад, Паўднёвая Афрыка пахне ладанам, мускусам і травой, Бразілія - вільготным трапічным лесам з прымешкай кававага зерня, тытуню і кветак язміну. У Японіі, наадварот, пах акіяна, водарасцей, зялёнай гарбаты і амбры. Кітаю дастаўся водар традыцыйных пахошчаў будыйскіх храмаў, а Тайланду - спалучэнне архідэй з фруктовым міксам леманграса, імбіра і какоса.

Нагадаем, што Хітроў лічыцца трэцім у загружанасці пасажырскім аэрапортам у свеце, і першым у Еўропе.

Апошнія навіны