Джозэф Байдэн: Краіны ЕЗ не захацелі ўводзіць санкцыі супраць Расеі
- 3.10.2014, 10:18
Еўразвяз не імкнуўся да ўвядзення санкцый супраць Расеі, але пагадзіўся на гэтыя меры пад моцным ціскам Вашынгтона.
Гэта пацвердзіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн падчас выступу ў Гарвардскім універсітэце. Ягоныя словы прыводзіць ИТАР-ТАСС.
З ягоных слоў, ЗША «аб'ядналі асноўныя эканамічна развітыя дзяржавы, каб прымусіць Расею заплаціць рэальны кошт» за ўмяшанне ў сітуацыю ва Украіне.
«Гэта праўда, што краіны Еўразвязу гэтага не хацелі. Але Амерыка ўзяла лідэрства на сябе, і прэзідэнт ЗША настойваў на гэтым, часам яму нават прыходзілася ставіць у няёмкае становішча Еўропу, каб яна з рызыкай панесці эканамічныя страты пачала дзейнічаць з мэтай прымусіць Расею расплаціцца», - растлумачыў віцэ-прэзідэнт.
Байдэн таксама запэўніў прысутных, што ЗША жадаюць не калапсу Расеі, а яе поспеху.