Азаранка ўпершыню за тры гады выступіць у Кубку федэрацыі
- 7.01.2014, 13:05
Зборная Беларусі будзе складацца з чатырох спартсменак.
Другая ракетка свету Вікторыя Азаранка згуляе за зборную Беларусі ў занальным раўндзе Кубка федэрацыі (Еўра-Афрыканская група I), які 4-9 лютага пройдзе ў Будапешце. У каманду таксама ўвойдуць Вольга Гаварцова, Аляксандра Сасновіч і Ілона Крэмень, піша «Прессбол».
У апошні раз за зборную ў рамках Кубка федэрацыі Азаранка выступала вясной 2011 года.