BE RU EN

Віталь Клічко: «Калі трэба - Валодзя дасць Паветкіну другі бой»

  • 22.10.2013, 15:32

Старэйшы з братоў Клічко, Віталь, выказаў сваё меркаванне аб паядынку паміж сваім братам Уладзімірам і Аляксандрам Паветкіным.

«Калі мэнэджэры і прамоўтэры змогуць зноў зладзіць арганізацыю гэтага матчу, то Валодзя дасць Паветкіну другі бой», - заявіў Віталь Клічко ў інтэрв'ю з нагоды паядынку паміж яго братам Уладзімірам і Аляксандрам Паветкіным.

«Паядынак сапраўды апынуўся не цяжкім для Уладзіміра. Шмат у чым, гэта дзякуючы таму, што тактыку Паветкіна мы пралічылі правільна, а таксама абралі патрэбны спосаб вядзення бою для Уладзіміра. І, усё ж такі, я павінен аддаць належнае Паветкіну - мы не чакалі, што ён настолькі добра будзе падрыхтаваны да паядынку», - адзначыў старэйшы Клічко.

Як перадае БелТА, кажучы пра бой-рэванш, Віталь Клічко заявіў, што паядынак магчымы толькі на тэрыторыі Украіны.

Апошнія навіны