КХП-БНФ падала заяўку на «Дзяды»
- 16.10.2013, 10:18
Традыцыйнае шэсце ў Курапаты плануецца правесці ў гэтым годзе 3 лістапада.
Прадстаўнікі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ падалі заяўку на правядзенне традыцыйнага шэсця і мітынгу памяці продкаў «Дзяды» ў Менскі гарадскі і абласны выканаўчыя камітэты, перадае «Радыё Свабода».
Традыцыйнае шэсце і мітынг у Курапатах збіраюцца правесці 3 лістапада.