BE RU EN

У беларускім мясе знайшлі кішачную палачку

  • 5.09.2012, 10:58

У Расеі выявілі інфекцыю ў мясных прадуктах з Беларусі.

Спецыялісты Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях выявілі партыю недабраякаснай прадукцыі з Беларусі. Па выніках лабараторных даследаванняў на адпаведнасць адзіным санітарна-эпідэміялагічнага і гігіенічным патрабаванням, у двух партыях гатовых мясных вырабаў вытворчасці «Менскі мясакамбінат» устаноўлена неадпаведнасць мікрабіялагічных паказчыкаў, паведамляе «Смаленскі тыдзень».

У прыватнасці, бактэрыі групы кішачнай палачкі выяўленыя ў вяндліне «Новая-люкс» і грудзінке салёнай «Крыжачок-люкс». У грудзінке таксама ўстаноўлена перавышэнне мезафільных аэробных і факультатыўна-анаэробных мікраарганізмаў.

Апошнія навіны