BE RU EN

Януковічу падарылі чамадан і квіток у Беларусь

  • 9.07.2012, 16:31

Актывісты, якія галадаюць у Кіеве пад Украінскім домам, вырашылі адправіць прэзідэнта Украіны за мяжу.

Паводле словаў актывістаў, Віктар Януковіч з'яўляецца этнічным беларусам, магчыма, таму яму блізкія погляды Аляксандра Лукашэнкі, жартуюць удзельнікі акцыі і прапануюць прэзідэнту пакінуць межы «чужыны».

Пікетоўцы намалявалі сімвалічную пажыццёвую візу ў Беларусь, пісьмова аформілі пажаданні кіраўніку дзяржавы з нагоды Дня нараджэння, а таксама падрыхтавалі чамадан, «квіток» у адзін бок і вараныя яйкі ў дарогу, паабяцаўшы журналістам адправіць падарункі па пошце.

Удзельнікі акцыі каля Украінскага дома пратэстуюць супраць прыняцця скандальнага Закона «Аб прынцыпах дзяржаўнай моўнай палітыкі», які фактычна надаў рускай мове статус дзяржаўнай.

Апошнія навіны