BE RU EN

Літоўскія дзялкі баяцца санкцый ЕЗ супаць рэжыма Лукашэнкі

  • 7.06.2012, 10:02

Літоўскі бізнес рыхтуецца да ўдару Беларусі ў адказ.

Рэжым, які атрымаў горкую пілюлю санкцый, мае намер накіроўваць грузы ў іншыя парты.

Літоўскія прадпрымальнікі сцвярджаюць, што адмаўляюцца ад інвестыцый у непрагназуемай краіне, піша Lietuvos rytas.

Транзіт беларускіх грузаў праз парты ў краінах Балтыі плануецца спыніць. Пра гэта на мінулым тыдні заявіў памочнік прэзідэнта Беларусі Валянцін Рыбакоў.

«40% грузаў прыходзіць у порт праз Беларусь. Гэта - мільярд літаў прыбыткаў», - сказаў на арганізаваным Літоўскай канфедэрацыяй прамыслоўцаў семінары кіраўнік кампаніі Klasco Аўдрус Паужа.

Як сцвярджае прэзідэнт асацыяцыі перавозчыкаў Linava Альгімантас Кандрусявічус, калі б беларусы накіравалі свае грузы ў іншыя парты, страты сектараў транспарту і лагістыкі склалі б 2,5 мільёны літаў.

Прамыслоўцы і перавозчыкі лічаць, што беларусы насамрэч могуць накіраваць грузы па іншых напрамках. Хоць суседзям гэта не прынясе фінансавай выгады, але гэта будзе лічыцца годным адказам.

«Такая верагоднасць вельмі вялікая. Гэта рэальная пагроза, бо грузы патрапяць у парты Расеі і Украіны», - сказаў кіраўнік Achemos grupė Арунас Лаўрынайціс.

«ЕЗ прымае рашэнні, не ацаніўшы, што Літва з'яўляецца транзітнай краінай», - абураўся кіраўнік канцэрна.

Апошнія навіны