BE RU EN

Нацбанк палохае новай дэвальвацыяй

  • 4.06.2012, 13:20

Рэзкае зніжэнне стаўкі рэфінансавання Нацбанка справакуе пагаршэнне сітуацыі на фінансавым рынку краіны.

Гэта можа прывесці да паўтору крызісу 2011 года, які адзначыўся трохразовай дэвальвацыяй беларускага рубля, лічаць у Нацбанку РБ.

«Рэзкае зніжэнне адсоткавых ставак прывядзе да адтоку ўкладаў у нацыянальнай валюце і ператок ў іншыя формы зберажэнняў, а з другога - да хуткага росту аб'ёмаў крэдытавання эканомікі. У выніку сітуацыя ў грашова-крэдытнай сферы і эканоміцы можа значна пагоршыцца, ажно да паўтарэння 2011 года», - заявіў намеснік старшыні НБ РБ Сяргей Дубкоў у інтэрв'ю газеце «Звязда».

Паводле яго, развіццё падзей па песімістычным сцэнары можна пазбегнуць толькі за кошт паступовага зніжэння стаўкі з улікам тэмпаў інфляцыі і росту рэальных прыбыткаў насельніцтва.

«Са зніжэннем стаўкі рэфінансавання тэмпы росту рублёвых дэпазітаў могуць запаволіцца, але адтоку ўкладаў, улічваючы паступовае павышэнне прыбыткаў насельніцтва і станоўчыя тэндэнцыі ў эканоміцы, не чакаецца», - падкрэсліў Дубкоў.

Такім чынам, Нацбанк РБ у чарговы раз намаляваў «перспектывы» развіцця падзей на фінансавым рынку краіны ў выпадку практычнай рэалізацыі ідэі першага віцэ-прэм'ера РБ У.Сямашкі, якая складаецца ў рэзкім зніжэнні стаўкі да 22% ужо ў бягучым месяцы.

Апошнія навіны