BE RU EN

Пуцін намякнуў на нязгодлівасць Лукашэнкі?

  • 21.06.2012, 15:07

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін выказвае шкадаванне, што маюцца выпадкі, калі расейскаму бізнесу перашкаджаюць у прасоўванні за мяжу.

«На жаль, узнікаюць сітуацыі, калі перад расейскімі кампаніямі, якія гатовыя інвеставаць сродкі ў замежныя актывы, узнікае сцяна, узаемавыгадныя ўгоды зрываюцца, прычым па адкрыта надуманых падставах, якія не маюць ніякага дачынення да эканомікі», - заявіў У.Пуцін у чацвер, выступаючы на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Паводле яго, «такое стаўленне цяжка назваць партнёрскім». «Мы проста хочам роўнага падыходу - каб расейскія інвестары маглі вольна набываць замежныя актывы ў межах сумленных канкурэнтных пераваг, канкурэнтных працэдур, карыстаючыся сваімі канкурэнтнымі перавагамі», - падкрэсліў У.Пуцін.

«Лічу, што вольны рух інвестыцый паміж краінамі разам з вольным гандлем можа стаць каталізатарам эканамічнага росту нават на фоне бягучых складанасцяў ў сусветнай эканоміцы», - заявіў прэзідэнт РФ.

Апошнія навіны