BE RU EN

Суд адмовіўся аднавіць на працы прафсаюзнага лідара «Граніту»

  • 31.05.2012, 16:27

Аднавіць прафсаюзнага лідара паспрабавала Беларуская канфедэрацыя дэмакратычных прафсаюзаў.

Арганізацыя прасіла адмяніць рашэнне Лунінецкага раённага суда ад 11 кастрычніка, паведамляе «Еўрарадыё». Той суд прызнаў, што прафсаюзны лідар быў звольнены з прадпрыемства «Граніт» па законе. На думку кіраўніка БКДП Аляксандра Ярашука, гэты прысуд супярэчыць законам:

- Іншага і не чакалася. Беларусь упарта хоча даказаць усяму свету, што можна жыць у стане беззаконня, прававога нігілізму, ігнаруючы уласныя Канстытуцыю і законы, а таксама Канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы, якія ратыфікаваныя краінай і якія напрамую адносяцца да таго, што сёння разглядалася і да таго, што разглядалася Лунінецкім раённым судом.

Нагадаем, Лунінецкі райсуд прызнаў правільным звальненне кіроўца Алега Стахаевіча пасля таго, як яго пры нявысветленых абставінах пазбавілі правоў. Суд таксама палічыў, што Стахаевіч з ягоным дыпломам горнага майстра не можа працаваць памочнікам машыніста свідравой устаноўкі.

Па словах Ярашука, 4 чэрвеня ён накіроўваецца ў Жэневу. У Міжнароднай арганізацыі працы, кажа прафсаюзны лідар, будзе разглядацца беларускае справа.

Апошнія навіны