BE RU EN

«Белавія». Перапынены палёт

  • 5.04.2012, 20:13

Расея з 13 красавіка забараняе авіякампаніі «Белавія» палёты ва ўсе рэгіёны РФ, акрамя Масквы.

«Толькі што мы атрымалі паведамленне аб спыненні з 13 чысла палётаў па ўсіх напрамках у Расеі, акрамя Масквы», - заявіў РІА Новости ў чацвер намеснік генеральнага дырэктара «Белавія» Ігар Чаргінец.

«Белавія», акрамя Масквы, выконвае рэйсы ў Пецярбург, Калінінград, Екацярынбург, Сочы, а 3 чэрвеня мела намер адкрыць рэйс ў Новасібірск.

«Паведамленне з рэгіёнамі Расеі спыненае. Будзем неяк выходзіць са становішча, вяртаць грошы», - сказаў суразмоўца.

Раней Мінтранс РФ паведамляў, што Беларусь праінфармавала авіяцыйныя ўлады Расеі аб намеры з 13 красавіка ў аднабаковым парадку скараціць колькасць рэйсаў расійскіх авіякампаній з Масквы ў Менск.

Апошнія навіны