BE RU EN

Алесь Бяляцкі: Трэба дзейнічаць

  • 19.03.2012, 11:18

Бабруйскія грамадскія актывісткі атрымалі паштоўку ад Алеся Бяляцкага, дасланую з Бабруйскай выпраўленчай калоніі.

Праваабаронца падзякаваў жанчынам за падтрымку і выказаў надзею на хуткую сустрэчу, піша ПЦ «Вясна».

«Я вельмі ўзрадавалася, калі мы з Валянцінай Глухавой атрымалі і прачыталі адказ ад Алеся Бяляцкага на наш ліст, - распавядае Вольга Піманава. - Ён вельмі аптымістычны, адчуваецца, што Алесь не зламаны і гатовы годна пераносіць усе цяжкасці».

У прыватнасці, у паштоўцы Алесь Бяляцкі піша: «Пакуль што дапамога мне не патрабуецца. Я здаровы і не галадаю. Настрой таксама нармальны. Чытаў у «Нашым слове», што Вы праводзілі агульнанацыянальную дыктоўку ў Бабруйску. Малайцы! Трэба дзейнічаць, бо пад ляжачы камень вада не цячэ. Я таксама спадзяюся, што ў Бабруйску мы яшчэ сустрэнемся і пагаворым, і пап'ем гарбаты. Перадавайце прывітанне ўсім знаёмым і неабыякавы».

Вольга Піманава кажа, што бабруйскія дэмакратычныя актывісты гатовыя аказаць Алесю Бяляцкаму неабходную дапамогу, калі гэта спатрэбіцца. Пакуль жа яны будуць весці перапіску з праваабаронцам, каб падтрымліваць яго ў гэты цяжкі час.

Апошнія навіны