BE RU EN

«Цацачны» курс даляра - 9800 беларускіх рублёў

  • 8.09.2011, 17:03

Курс, усталяваны сёння, з'яўляецца перш за ўсё даведкавым, але, безумоўна, паўплывае на курс чорнага рынку валюты.

Як паведамляе са спасылкай на ўдзельнікаў таргоў рэсурс buh.by, пробная дадатковая сесія таргоў, якая прайшла сёння на валютна-фондавай біржы, дала курс 9800 рублёў за даляр.

Таргі пачаліся з хвіліны маўчання па загінулых хакеістах яраслаўскага «Лакаматыва».

Дата адкрыцця паўнавартаснай дадатковай гандлёвай сесіі афіцыйна яшчэ не ўсталяваная, але ў якасці найбольш верагоднай называюць 15 верасня, піша «Наша Ніва».

Апошнія навіны