BE RU EN

«Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» вяртаецца

  • 5.09.2011, 14:06

Арганізатары «маўклівых рэвалюцый» заклікаюць аднавіць акцыі пратэсту 21 верасня.

На старонцы групы Вконтакте абнавілася інфармацыя аб даце правядзення новай акцыі маўклівага пратэсту - сераду 21 верасня. Раней арганізатары размяшчалі інфармацыю аб тым, што першая акцыя стартуе 14 верасня ў 19 гадзін, як заўсёды, «на галоўнай плошчы вашага горада».

- Няма сэнсу абурацца росту коштаў, вар'яцкай інфляцыі, адсутнасці валюты, стратам кампаній і збядненню людзей, трэба дзейнічаць! За адсутнасцю іншых прапановаў і мерапрыемстваў - РПСС аднаўляе акцыі 21-га верасня! (Месцы і тактыку паведамім крыху пазней), - пішуць арганізатары на старонцы Вконтакте.

Нагадаем, што з 1 чэрвеня па 27 ліпеня вечары апладысментаў праходзілі на цэнтральных плошчах беларускіх гарадоў кожную сераду. Па розных адзнаках у іх прынялі ўдзел дзесяткі тысяч чалавек. Не заўважаныя спачатку сілавікамі, пачынаючы з канца чэрвеня «рэвалюцыі» сталі аб'ектам пільнай увагі праваахоўных ведамстваў. Удзельнікаў акцый, а часам і простых мінакоў затрымлівалі спачатку спецназаўцы, а потым і «людзі ў цывільным», якія, як высветлілася са словаў міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова, з'яўляліся супрацоўнікамі МУС і дзейнічалі па ягоным загадзе.

Апошнія навіны