BE RU EN

Хопіць трываць!

  • 19.09.2011, 11:32

Сёння ноччу за расклейку ўлётак «Хопіць трываць!» была затрыманая актывістка «Маладых дэмакратаў» Вольга Падзерына.

Дзяўчыну затрымалі каля ваеннай часткі два міліцыянты, пасля чаго яна была дастаўленая ў Ленінскае РАУС.

«Мяне можна сказаць «катавалі »пытаннямі. Іх цікавіла ўсё! Хто друкаваў прадукцыю, хто мне яе даваў. Хто арганізоўвае дадзенае мерапрыемства. Каго я падтрымліваю і з якой я партыі. Палохалі крымінальнай адказнасцю за арганізацыю масавых беспарадкаў», - распавяла актывістка у інтэрв'ю прэс-службе «МД».

Праз 3 гадзіны допыту на Вольгу Падзерыну быў складзены пратакол па арт. 21.14 КаАП (парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў). Пасля чаго дзяўчыну адпусцілі, паведаміўшы, што справа будзе перададзеная ў РАУС па яе месцы жыхарства - Фрунзенскага раёна, дзе ўжо будуць вырашаць далейшы лёс Вольгі.

Нагадаем, што 21 верасня Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі пад лозунгам «Хопіць трываць! - рост коштаў, дэвальвацыю, бязмежжа міліцыі, дзяржаўную прапаганду і абяцанні ўладаў!» вернецца на галоўныя вуліцы гарадоў Беларусі.

Апошнія навіны