BE RU EN

Наяўны беларускі рубель працягнуў падзенне - 6700 за даляр

  • 4.08.2011, 16:47

Беларускі рубель на неафіцыйным рынку працягвае падаць у дачыненні да даляра.

Так, на сайце валютчыкаў prokopovi.ch прадаць даляры можна па курсе 6700 беларускіх рублёў, а набыць - па 6850. За тыдзень даляр падаражэў на 400-500 рублёў.

Аналагічныя курсы ўсталяваныя на электроннай біржы WebMoney, дзе эквівалент даляра катыруецца ў межах 6650-6700 беларускіх за 1 даляр. Нагадаем, у выходныя курс на біржы не перавышаў 6500-6585 рублёў.

Наяўны курс ў валютчыкаў не моцна адрозніваецца ад інтэрнэт-ставак і знаходзіцца ў інтэрвале 6700-7000 беларускіх рублёў за даляр.

Нагадаем, афіцыйны курс даляра на заўтра - 4969 беларускіх рублёў.

Апошнія навіны