BE RU EN

Размяркоўваць валюту «для медыцынскіх мэтаў» будзе Спецкамісія Міністэрства аховы здароўя

  • 31.08.2011, 13:55

Набыццё валюты для медыцынскіх мэтаў будзе ўзгадняць камісія пры Міністэрстве аховы здароўя.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 26 жніўня 2011 года № 87 «Аб некаторых пытаннях ўзгаднення набыцця замежнай валюты для медыцынскіх мэтаў», паведамляе БелаПАН.

Пастановай зацверджаная інструкцыя аб парадку ўзгаднення Міністэрствам аховы здароўя набыцця замежнай валюты для медыцынскіх мэтаў. У ёй усталяваны пералік дакументаў, неабходных для прадастаўлення ў гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белфармацыя» для атрымання ўзгаднення набыцця замежнай валюты на аплату лекаў, сыравіны і камплектуючых для іх вытворчасці.

Апошнія навіны