BE RU EN

Amnesty International прызнала Алеся Бяляцкага вязнем сумлення

  • 12.08.2011, 14:36

Amnesty International заявіла аб гэтым 11 жніўня, далучыўшыся да петыцыі міжнародных праваабарончых арганізацый за неадкладнае і безумоўнае вызваленне кіраўніка «Вясны».

«Беларусь мае права караць за ўтойванне падаткаў як за злачынства. Але абвінавачванні, прад'яўленыя Алесю Бяляцкаму, палітычна матываваныя. Ён - вязень сумлення, затрыманы за ажыццяўленне праваабарончай працы, і ён павінен быць неадкладна вызвалены», - адзначыла эксперт Amnesty International па Беларусі Хезер Макгіл ў заяве арганізацыі ад 11 жніўня.

Па ейных словах, адмаўляючы ў рэгістрацыі легітымнай няўрадавай арганізацыі і пазбаўляючы яе магчымасці адкрыта функцыянаваць, Беларусь «не пакідае такім актывістам, як Алесь Бяляцкі, іншага выбару, акрамя як выкарыстоўваць банкаўскія рахункі ў суседніх краінах для фінансавання сваёй працы».

Макгіл назвала арышт Бяляцкага часткай «далейшага і даўняга прыгнёту актывістаў грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў, які ўзмацніўся ў сувязі з рэпрэсіямі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года».

Апошнія навіны